Папа рымскі Францішак лічыць, што ў школах павінна праводзіцца «аб'ектыўная» сэксуальная адукацыя «без ідэалагічных штампаў», паведамляе італьянскае агенцтва ANSA.

«У школах трэба, каб была сэксуальная адукацыя. Сэкс — дар божы, гэта дар кахаць, а не нейкі монстр. Калі нехта выкарыстоўвае яго для таго, каб зарабіць або ў мэтах эксплуатацыі бліжняга, гэта ўжо іншая праблема. Трэба даваць аб'ектыўную сэксуальную адукацыю без ідэалагічных штампаў», — сказаў пантыфік.

На яго думку, правільнае адукацыйнае выкладанне тэмы «дапаможа раскрываць найлепшае ў людзях». «Праблема ў сістэме, у выбары правільных выкладчыкаў і кніг. Ідэальна, калі б гэта адукацыя ішла з сям'і, але не заўсёды гэта магчыма, таму школа павінна запаўняць гэты прабел, каб ён не быў запоўнены няправільным разуменнем», — адзначыў Францішак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0