kremlin.ru

kremlin.ru

Пра гэта сёння журналістам заявіў пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

Размовы на гэтую тэму ён назваў «доўгім палітычным серыялам аб размяшчэнні нейкай вайсковай расійскай базы». «Магу заявіць наступнае: з 2015 года ніхто ні ў адкрытым рэжыме, ні ў закрытым рэжыме ніякіх прапаноў аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў Беларусі не рабіў», - падкрэсліў ён.

У 2012-2015 гадах НАТА вяло актыўную палітыку, пачынаючы ад пашырэння на Усход да размяшчэння розных ваенных аб'ектаў паблізу межаў Саюзнай дзяржавы. «Тады выпрацоўваліся розныя рашэнні аб сіметрычным адказе на гэтыя дзеянні», - растлумачыў пасол.

Дыпламат лічыць, што пытанне размяшчэння ў Беларусі расійскай вайсковай базы неактуальнае «З палітычнага парадку дня гэтае пытанне трэба зняць і зыходзіць з тых ваенных рэалій, якія сёння існуюць», - упэўнены Міхаіл Бабіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?