На вуліцы Вызвалення ў Мінску, у Ракаўскім прадмесці, упаў будаўнічы кран, паведаміў у твітары Антон Матолька.

Тут вядзецца будаўніцтва духоўна-асветніцкага комплексу Беларускай праваслаўнай царквы.

Як дадае Tut.by, да пачатку будаўніцтва стала вядома, што мітрапаліт Павел прасіў у лісце да Наталлі Качанавай выключыць два будынкі на вуліцы Вызвалення са спісу гісторыка-культурных помнікаў і ўзгадніць іх знос. Міністэрства культуры выказалася за захаванне і аднаўленне гістарычных будынкаў, але іх дэмантавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0