Мінчук адстрэльваў птушак, супраць яго распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

У двары аднаго са сталічных дамоў 18 жніўня спыніўся аўтамабіль. У ім знаходзіўся 39-гадовы мужчына, які з пнеўматычнай вінтоўкі страляў па птушках, якія сядзелі на дрэвах. У выніку мужчына смяротна траўмаваў 7 птушак. Гараджане заўважылі мужчыну і паведамілі пра яго дзеянні міліцыі.

Неўзабаве мінчука затрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле «Жорсткае абыходжанне з жывёлай, што выклікала яе гібель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0