Лідар тыбецкіх будыстаў Далай-Лама заявіў, што Еўропа належыць еўрапейцам, а мігранты павінны вярнуцца дадому. Пра гэта паведамляе The Independent.
Фота: Wikimedia Commons.
«Прымайце іх, дапамагайце ім, навучайце іх, але ў выніку яны павінны развіваць сваю ўласную краіну», — сказаў ён.
Заяву ён зрабіў у шведскім Мальмё, дзе імігранты складаюць значную частку насельніцтва. На думку Далай-Ламы, на еўрапейцах ляжыць маральная адказнасць за дапамогу «тым уцекачам, жыццё якіх сапраўды знаходзіцца ў небяспецы».
Яго словы пра тое, што «Еўропа належыць еўрапейцам», выклікалі абурэнне ў карыстальнікаў Twitter. Духоўнаму лідару прапанавалі быць прыкладам і вярнуцца ў Тыбет, адкуль ён быў выгнаны яшчэ ў 1959 годзе.
0
0
0
0
0
0