Генеральная асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый зацвердзіла кандыдатуру Мішэль Бачэлет на пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяперашні Вярхоўны камісар Зейд Раад аль-Хусэйн складзе паўнамоцтвы ў канцы жніўня.

Раней Мішэль Бачэлет двойчы займала пост прэзідэнта Чылі: у 2006-2010 гадах і 2014-2018 гадах.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека абіраецца на чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0