Здарэнне адбылося 23 красавіка.
У міліцыю звярнуўся настаяцель мясцовай царквы. Ён распавёў, што ноччу нехта каменем разбіў шкло ў храме, прабраўся ўнутр і сцягнуў з сейфа 1000 рублёў.
Міліцыя неўзабаве затрымала зламысніка. Ім аказаўся бяздомны 1985 года нараджэння. Цікава, што ён стаў адносна нядаўна наведваць царкву, але напярэдадні цэлы дзень правёў у ёй. У міліцыі зазначылі, што, відаць, яму ўдалося падгледзець, дзе знаходзіцца сейф і ключ ад яго.
Пасля крадзяжу мужчына пачаў раз'язджаць па горадзе на таксі, траціць грошы ў крамах, аплаціў нумар у гасцініцы. Апошнім пунктам падарожжа стаў рэстаран. Тут яго і затрымала міліцыя.
0
0
0
0
0
0