У Беларусі з 1 студзеня пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года №1022 месячны мінімальны заробак павялічваецца да 305 рублёў.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, піша БелТА

Нагадаем, што з 1 студзеня 2017 года мінімальны заробак складаў 265 рублёў.

У Расіі з 1 студзеня 2018 года мінімальны памер аплаты працы павялічыцца на 21,7% і складзе 9489 рублёў (328 беларускіх рублёў).

З 1 студзеня 2018 года мінімальны заробак ва Украіне павысяць да 3723 грыўняў (цяпер гэта 275 беларускіх рублёў). Цяпер яна складае 3200 грыўняў (237 рублёў), нагадвае Tut.by.

У Латвіі з 1 студзеня 2018 года памер мінімальнага заробку вырасце з 380 еўра да 430 еўра (1030 рублёў). У Літве з 1 студзеня «мінімалка» павялічыцца на 20 еўра - да 400 еўра (959 рублёў). Мінімальная зарплата ў Польшчы з 1 студзеня 2018 года складзе 2100 злотых (1192 рублі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0