Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў у Беларусі вылучана ўжо больш 7,7 тысяч чалавек, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Каля паловы з іх — дзеючыя дэпутаты.

На вылучэнне засталося 11 дзён, усяго ў Беларусі сфарміравана 18111 выбарчых акругаў. Гэта значыць, што больш чым 10 тысяч акругаў застаюцца не тое, што безальтэрнатыўнымі — на іх наогул ніхто не вылучыўся!

96% кандыдатаў — старэйшыя за 30 гадоў. Моладзі сярод тых, хто палюе за мандатамі, пакуль няшмат — усяго 337 чалавек.

Вялікую актыўнасць у выбарчай кампаніі праяўляюць жанчыны, іх сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія пасады больш за 4 тысячы.

Людзі якіх прафесій хочуць стаць дэпутатамі? Больш за ўсё сярод кандыдатаў прадстаўнікоў сферы адукацыі, культуры, навукі і аховы здароўя, а таксама сельскай гаспадаркі. Чаленства ў мясцовым савеце не патрабуе ад дэпутата пакідаць сваё асноўнае месца працы.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты скончыцца 8 студзеня, а самі выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?