Ініцыятыўная група грамадскіх актывістаў Гомеля, створаная дзеля святкавання 100-годдзя абвяшчэння БНР, звярнулася ў гарвыканкам з прапановай надаць адной з вуліц горада імя Палуты Бадуновай альбо усталяваць на першым часе хоць бы памятную дошку ў яе гонар, піша Радыё Свабода.

Абгрунтаванне прапановы падрыхтавала даследчыца біяграфіі Палуты Бадуновай, выкладчыца ўніверсітэта імя Францішка Скарыны Валянціна Лебедзева, а падпісалі ліст у гарвыканкам вядомыя ў горадзе гісторыкі ды грамадскія актывісты.

«Наша зямлячка засталася ў нацыянальнай гісторыі сімвалам самаахвярнасці і палымянага патрыятызму, змагання за правы беларускага народу», — кажа адзін з ініцыятараў сьвяткаваньня стогадовага юбілею БНР Уладзімер Кацора.

Палута Бадунова — беларускі палітык, адзін з лідараў Беларускай партыі эсэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыята БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0