Парапланерыст з Польшчы за незаконнае перасячэнне беларускай мяжы пакараны штрафам у 690 рублёў, паведаміла БЕЛТА памочнік старшыні суда Маскоўскага раёна Брэста Ірына Вайцюк.

Выпадак адбыўся ўвечары 11 чэрвеня. Брэсцкія памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы, які па паветры перасёк мяжу Беларусі. Пры сабе ў яго быў мабільны тэлефон, рацыя, камера са штатывам, камплектуючыя да параплана. Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 14.1 КоАП. Пастановай суда мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі. Ён падвергнуты спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь (690 рублёў) з канфіскацыяй прадмета здзяйснення правапарушэння.

Пастанова не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджаная ва ўстаноўленым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0