Бяда здарылася ў Гомелі ноччу з 2 на 3 ліпеня. П’яны 16-гадовы падлетак прайшоў у інтэрнат на вуліцы Уладзімірава.

Падлетак зайшоў у незачынены пакой, дзе сустрэў незнаёмага 24-гадовага мужчыну.

Хлопец ударыў мужчыну нажом. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў той памёр на месцы здарэння.

Затрымалі падазраванага хутка, па гарачых слядах.

«З удзелам падазраванага праведзены шэраг следчых дзеянняў, у тым ліку праверка паказанняў на месцы здарэння з ужываннем відэазапісаў. Дапытваюцца сведкі, збіраюцца характарыстыкі да падазраванага і яго бацькоў», — паведамляюць следчыя.

Як выявілася, падазраваны выхоўваўся ў няпоўнай сям'і. Прычым займаўся ім тата — маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Але ж і бацька падлетка прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні сына. Сям'я стаіць на ўнутрышкольным уліку, бо знаходзiцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Сам непаўналетні хлопец знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Следчыя шукаюць матыў злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?