Рух на некаторых вуліцах Мінска будзе абмежаваны ўвечары 28 чэрвеня з-за падрыхтоўкі да парада, паведамілі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У сувязі з правядзеннем трэніровак параду тэхнікі 28 чэрвеня з 18.00 будзе часова абмежаваны рух транспарту на ўчастку пр. Незалежнасці ад вул. Старынаўская да пр. Машэрава. А таксама на адрэзку пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да пр. Пераможцаў.

З 22.00 на перыяд генеральнай трэніроўкі парада будзе часткова абмежаваны рух па маршруце: пр. Машэрава — вул. Ціміразева — вул. Сапёраў — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўская — пл. Бангалор — вул. Сурганава — пр. Незалежнасці — пр. Машэрава.

Як паведамлялася, таксама 28 чэрвеня з 00.00 да заканчэння трэніроўкі парада ў некаторых месцах будзе забароненая стаянка аўтатранспарту. Паркавацца будзе нельга на пр. Машэрава ад пр. Незалежнасці да вул. Ціміразева (уключаючы прыдарожныя паркоўкі), на вул. Гвардзейскай ад пр. Машэрава да пр. Пераможцаў, на вул. Ігнаценкі ад вул. Грыбаедава да пр. Пераможцаў, а таксама на вул. Грыбаедава ад пр. Машэрава да вул. Ігнаценкі і на вул. Тарханава ад вул. Гвардзейскай да вул. Грыбаедава. Спыняцца будзе забаронена і на паркоўцы ля д. 41 па пр. Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне»).

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0