Трое журналістаў звольніліся з CNN пасля таго, як з сайта тэлеканала выдалілі артыкул пра Расію за неадпаведнасць стандартам рэдакцыі. З канала сышоў Лекс Хэрыс, які толькі ў студзені 2017 г. узначаліў новы аддзел расследаванняў, які падрыхтаваў артыкул.

Разам з Хэрысам сышоў аўтар нататкі Томас Фрэнк і рэдактар аддзела расследаванняў Эрык Ліхтбау.

У артыкуле пад загалоўкам «Расійскі інвестыцыйны фонд звязаны з камандай Трампа» распавядалася пра сустрэчу кіраўніка беларускага Фонду прамых інвестыцыі Кірыла Дзмітрыева з бізнэсмэнам Энтані Скарамучы, які ўваходзіў у пераходную каманду прэзідэнта ЗША.

Тэлеканал абвясціў, што матэрыял быў падрыхтаваны ўсяго па адной неназванай крыніцы. Артыкул выдалілі не таму, што ў ім была напісана няпраўда, а з-за неадпаведнасці рэдакцыйным стандартам, заявіла кіраўніцтва тэлеканала на ўнутранай нарадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0