Так, 31 мая ўвечары выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў вадасховішчы знаходзіцца мужчына, піша «Рэгіянальная газета».
Як расказалі ў вілейскай выратавальнай станцыі, мужчына з Маладзечна рыбачыў з лодкі на вадасховішчы ў Рабуні. Пачаўся моцны вецер, падняліся хвалі, лодка перавярнулася. Мужчына быў прыкладна ў паўкіламетры ад берага.
Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, дасталі мужчыну з вады. У халодным вадасховішчы маладзечанец прабыў каля 30 хвілін. З пераахалоджаннем яго адвезлі ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0