Тып ракеты, накірунак і працягласьць палёту не ўдакладняюцца, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на інфармацыю Генштаба краіны.

Інфармацыю пацьвердзілі і ў Японіі: там урад адкрыў крызісны штаб пры канцылярыі прэм'ер-міністра і займаецца зборам і аналізам інфармацыі.

14 траўня КНДР правяла ракетнае выпрабаваньне, якое ЗША палічылі самым пасьпяховым у гісторыі: ракета праляцела 30 хвілінаў, далёкасьць палёту склала 800 кілямэтраў. Па зьвестках Ціхаакіянскага камандаваньня (PACOM) Узброеных сіл ЗША, ракета звалілася ў Японскае мора непадалёк ад узьбярэжжа Прыморскага краю Расеі. Вайскоўцы РФ заявілі, што адсочвалі палёт і маглі ракету «гарантавана нівэліраваць».

Паводле паведамленьня Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК), ракета «Хвансон-12» «здольная несьці буйную цяжкую ядзерную боегалоўку». Тэлебачаньне Паўночнай Карэі канстатавала, што запуск прайшоў пасьпяхова пад асабістым кіраўніцтвам старшыні Працоўнай партыі Карэі і Дзяржсавету краіны Кім Чэн Ына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0