1—2 сакавіка 2017 года метэазалежная частка насельніцтва Зямлі перажыла магнітную буру узроўню G1 (5 балаў).

Заўтра, 3 сакавіка, цягам дня яшчэ будуць назірацца рэшткавыя з'явы ў выглядзе невялікіх магнітных хваляванняў (4 балы).

Па прагнозу геафізікаў, гэта апошні ўсплёск сонечнай актыўнасці на бліжэйшыя два тыдні, вынікі якой дасягаюць Зямлі.

Паводле вынікаў некаторых даследаванняў, магнітныя буры негатыўна ўплываюць на самаадчуванне людзей. Нейкі адсотак зямлян адзначае галаўныя болі і паслабленне ўвагі, скардзіцца на бяссонніцу. Медыкі рэкамендуюць метэаадчувальным людзям пазбягаць фізічных нагрузак, сачыць за ціскам, спаць не менш за шэсць гадзін і выключыць з рацыёну тлустую ежу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?