У першым паўгоддзі ў Беларусі на траціну знізілася колькасць рэгістрацый новых аўтамабіляў за кошт зніжэння шэрага ўвозу, паведаміў старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч.

Аднак аўтадылеры прадалі прыкладна столькі ж аўтамабіляў, як за аналагічны перыяд летась — каля 12500 машын.

Паводле звестак БАА, найбольш прадаванымі ў першым квартале былі легкавыя аўтамабілі Volkswagen Polo (за першае паўгоддзе прададзена амаль дзве тысячы машын), за якімі размясціліся Renault Duster і Renault Sandero Stepway.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?