Партыю незадэклараваных запчастак на суму каля 5,5 млрд. рублёў выявілі супрацоўнікі Ашмянскай мытні ў грузавым транспартным сродку.

Як паведаміла прэс-служба ДМК, грузавы аўтамабіль «Вольва» прыбыў на ўезд у Беларусь у рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Катлоўка». Згодна з суправаджальнымі дакументамі, пададзенымі кіроўцам для правядзення мытных аперацый, у грузавым транспартным сродку знаходзіліся аўтазапчасткі. Аднак пры мытным кантролі службовыя асобы Ашмянскай мытні ўсталявалі, што ў грузавым адсеку перамяшчаюцца не заяўленыя ў суправаджальных дакументах блокі цыліндраў, помпы вадзяныя, калодкі тармазныя і іншыя запчасткі ў колькасці 278 штук.

Яшчэ адну спробу ўвозу новых аўтазапчастак па несапраўдных дакументах ацэначным коштам больш за 2,5 млрд. рублёў спынілі віцебскія мытнікі. Згодна з суправаджальнымі дакументамі ў грузавым адсеку транспартнага сродку ўвозіліся новыя аўтамабільныя запчасткі: фары процітуманныя, дэфлектары дзвярэй, аўтабагажнікі і іншыя ў колькасці больш 10,9 тыс. штук. Пры правядзенні мытнага надгляду было ўстаноўлена, што частка заяўленага тавару адсутнічала. На яго месцы перамяшчалася больш за 1,2 тыс. адзінак запчастак, не пазначаных у суправаджальных дакументах, сярод якіх фаркопы, шыбы і рашоткі ад фар, іншыя аўтатавары. Аўтамабільныя запчасткі, не пазначаныя ў суправаджальных дакументах, канфіскаваныя.

Па выяўленых фактах распачатыя адміністрацыйныя працэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?