У сакавіку гэтага года ў сталіцы плануецца павялічыць тарыфы на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па эканоміцы і фінансах УП «Мінскводаканал» Інэса Ксяндзова.

«Пакуль складана сказаць, на колькі павялічацца тарыфы, — адзначыла яна. — Цяпер праводзяцца разлікі, якія павінны прайсці ўзгадненне на ўсіх узроўнях. На гэта спатрэбіцца каля двух тыдняў».

Сёння ў Мінску агульны тарыф на ваду і каналізацыю, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, складае 9 000 рублёў за 1 кубаметр і з'яўляецца самым нізкім у параўнанні з ужыванымі ў іншых абласных цэнтрах і рэгіёнах краіны. У прыватнасці, у Мінскай вобласці ён павялічаны да 15 141 рубля з 19 лютага 2016 года.

Плата па поўным тарыфе спаганяецца, у прыватнасці, за аб'ёмы водаспажывання звыш за 140 л у суткі на аднаго пражываючага (зарэгістраванага па месцы жыхарства) пры наяўнасці індывідуальных прыбораў уліку расходу вады (ІПУ), а таксама з грамадзян, якія пражываюць у кватэрах (індывідуальных жылых дамах) без ІПУ, за выключэннем тых, у якіх эканамічна немэтазгодна або тэхнічна немагчымая ўстаноўка гэтых прыбораў.

Рашэннем Мінгарвыканкама ад 13.01.2016 г. № 18 субсідаваны агульны тарыф на ваду і каналізацыю павялічыўся з 2 515,2 рубля да 8 914,7 рубля за 1 кубаметр і, такім чынам, максімальна наблізіўся да эканамічна абгрунтаванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?