Адзін з найбуйнейшых і найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў «Куфар» і футбольны клуб «Крумкач» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Злева направа: Дзяніс Шунто — дырэктар ФК «Крумкачы» і Ілля Жукавец — дырэктар па маркетынгу інтэрнэт рэсурсу Куфар.
Дырэктар ФК «Крумкачы» адзначыў, што супрацоўніцтва для клубу мае вялікае значэнне і прынясе карысць абодвум бакам. «Перамовы аб супрацоўніцтве пачаліся яшчэ ў снежні 2015», - заявіў Дзяніс Шунто. Нагадаем, што напрыканцы снежня партнёрамі клубу стала піваварная кампанія «Крыніца».
У сваю чаргу Ілля Жукавец адзначыў, што іх аўдыторыя на сённяшні момант складае каля мільёны карыстальнікаў у месяц. Інтэрнэт рэсурс спадзяецца на падтрымку сваіх карыстальнікаў і абяцае бонусы і падарункі для карыстальнікаў «Куфар» і заўзятараў клубу. Лагатып папулярнага інтэрнэт-рэсуру будзе змяшчацца на спіне над вялікай лічбай футбаліста.
Нагадаем, Kufar.by — дошка інтэрнэт-аб'яваў. Сайт ўваходзіць у топ-3 самых наведвальных рэсурсаў Беларусі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)