Адзін з найбуйнейшых і найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў «Куфар» і футбольны клуб «Крумкач» падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.

Злева направа: Дзяніс Шунто — дырэктар ФК «Крумкачы» і Ілля Жукавец — дырэктар па маркетынгу інтэрнэт рэсурсу Куфар.

Злева направа: Дзяніс Шунто — дырэктар ФК «Крумкачы» і Ілля Жукавец — дырэктар па маркетынгу інтэрнэт рэсурсу Куфар.

Дырэктар ФК «Крумкачы» адзначыў, што супрацоўніцтва для клубу мае вялікае значэнне і прынясе карысць абодвум бакам. «Перамовы аб супрацоўніцтве пачаліся яшчэ ў снежні 2015», - заявіў Дзяніс Шунто. Нагадаем, што напрыканцы снежня партнёрамі клубу стала піваварная кампанія «Крыніца».

У сваю чаргу Ілля Жукавец адзначыў, што іх аўдыторыя на сённяшні момант складае каля мільёны карыстальнікаў у месяц. Інтэрнэт рэсурс спадзяецца на падтрымку сваіх карыстальнікаў і абяцае бонусы і падарункі для карыстальнікаў «Куфар» і заўзятараў клубу. Лагатып папулярнага інтэрнэт-рэсуру будзе змяшчацца на спіне над вялікай лічбай футбаліста.

Нагадаем, Kufar.by — дошка інтэрнэт-аб'яваў. Сайт ўваходзіць у топ-3 самых наведвальных рэсурсаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?