Фота Сяргея Зініна

Выходныя будуць непагодлівымі. Калі ў суботу надвор'е істотна не зменіцца, то ў нядзелю яго характар кардынальна памяняецца.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 28 лістапада, надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў прахалоднай паветранай масе. Пераважна без ападкаў, толькі днём у паўднёва-заходніх раёнах чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным мокры снег, месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -8°С, месцамі да -12°С, максімальная днём -3 — + 2°С.

У нядзелю актыўны атмасферны фронт, які паступае з Чорнага мора, прынясе складаныя ўмовы надвор'я.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па ўсходняй палове з дажджом. Месцамі наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -7°С, максімальная днём -3 — +3°С.

Абстаноўка будзе складанай для аўтатранспарту, папярэджваюць сіноптыкі!

У панядзелак чарговы актыўны фронт, толькі ўжо з Заходняй Еўропы прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовы снег, мокры снег, днём з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, максімальная днём 0 — +6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?