Выступаючы на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу, прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны пасля тэрарыстычных нападаў у Парыжы ў мінулую пятніцу.
Reuters
Паводле слоў прэзідэнта, ён унясе на разгляд парламента законапраект па падаўжэнні надзвычайнага становішча, першапачаткова ўведзенага на тэрмін у тры месяцы. Алянд заявіў, што Францыя будзе дамагацца не стрымлівання, а знішчэння групоўкі «Ісламская дзяржава».
Франсуа Алянд пацвердзіў таксама, што сустрэнецца з прэзідэнтамі ЗША і Расіі ў наступныя некалькі дзён. Паводле яго слоў, для эфектыўнай барацьбы з экстрэмістамі ў Сірыі неабходная адзіная буйная кааліцыя.
0
0
0
0
0
0