Сёння раніцай Паліцыя бяспекі прад'явіла мэру Таліна Эдгару Савісаару падазрэнне ў неаднаразовым атрыманні хабару. Мэр затрыманы ў якасці падазраванага, з ім праводзяцца працэсуальныя дзеянні.
Згодна з падазрэннем, Эдгар Савісаар у 2014 і ў 2015 годзе неаднаразова браў хабар у выглядзе маёмасці і льгот як на сваю карысць, так і на карысць трэцяй асобы на суму ў некалькі сотняў тысяч еўра.
Сёння таксама прад'явілі падазрэнне некалькім людзям, якіх падазраюць у дапамаганні атрыманню хабару, дачы хабару і пасярэдніцтве. Усе падазраваныя — грамадзяне Эстоніі.
Крымінальнай вытворчасцю кіруе Дзяржаўная пракуратура.
Савісаар быў прэм'ерам Эстоніі ў 1990-1992 гг.
0
0
0
0
0
0