Кампанія Элана Маска SpaceX паказала інтэр’ер касмічнага карабля Dragon V2 у пасажырскай версіі Crew Dragon…

…і імітацыю яго палёту ў космас.

Хаця інтэр’ер карабля робіць уражанне фантастычнага фільма, такія караблі ўжо ў 2017 годзе пачнуць вазіць астранаўтаў на МКС. На борце могуць знаходзіцца да сямі астранаўтаў. У грузавой версіі — 2,5 тоны грузу і чатырох астранаўтаў.

Для астранаўтаў сярод іншага прадугледжаныя чатыры ілюмінатары і клімат-кантроль (па жаданні тэмпература ў караблі выстаўляецца ад +15 да +26). Панэлі кіравання падобныя не да кабін авіялайнераў з мноствам тумблераў і лямпачак, а хутчэй да звычайных мікрахвалёвак ці пральных машын з прылепленымі да іх планшэтамі.

На экстранны выпадак прадугледжаная сістэма эвакуацыі, яе тэст паспяхова прайшоў у маі.

Грузы на МКС з 2012 года дастаўляюцца на першым «Драконе» SpaceX, караблі выводзіць на арбіту іх жа ракета Falcon 9. Амерыканцы прапануюць вярнуцца на Месяц менавіта з дапамогай іх ракет і караблёў — так выйдзе ў 10 раз танней. Сама кампанія спрабуе зменшыць цану запускаў ракет за кошт іх шматразовага выкарыстання: спробы пасадзіць пасля запуску ступень ракеты на Зямлю праходзяць са студзеня, але пакуль штораз нешта замінае правесці ідэальную пасадку.

Заснавальнік кампаніі Элан Маск тым часам плануе марсіянскую праграму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?