Паўабаронца зборнай Люксембурга Бэн Паяль пракаментаваў перамогу над Македоніяй (1:0) у рамках кваліфікацыі Еўра-2016, а таксама падзяліўся чаканнямі ад бліжэйшай гульні з Беларуссю.
«Вельмі рады, што нам удалося перамагчы моцнага суперніка. Верылі ў перамогу. Мы планавалі ўзяць 6 ачкоў у матчах з Македоніяй і Беларуссю. Палова справы зроблена», — сказаў Паяль.
Матч Беларусь — Люксембург пройдзе 8 верасня на «Барысаў Арэне». Пачатак — у 21:45.
0
0
0
0
0
0