Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк падкрэслівае, што менавіта Еўрамайдан павінен даць апазіцыі мандат на правядзенне перамоў з уладай.
Пра гэта ён заявіў сёння на брыфінгу.
«Рашэнне аб перамовах павінна прымацца не палітычнымі лідарамі, а такое рашэнне павінна прымацца тымі людзьмі, якія на Майдане. Мы павінны атрымаць мандат на правядзенне любых перамоваў», — падкрэсліў Яцанюк.
Ён адзначыў, што ўмовамі для пачатку перамоваў з уладай з'яўляецца:
пакаранне вінаватых за збіццё людзей на Еўрамайдане, вызваленне арыштаваных актывістаў, а таксама адвод усіх праваахоўнікаў з Еўрамайдану і гарантыя непрымянення сілы.
На ўдакладняючае пытанне журналістаў, якім чынам Еўрамайдан павінен даваць мандат на правядзенне перамоў, Яцанюк адказаў, што за гэта павінны прагаласаваць людзі на Майдане.