Генпракуратура Украіны выклікае на допыт шэраг народных дэпутатаў, у тым ліку і лідара фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцанюка, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».
«Толькі што Генеральная пракуратура паведаміла, што шэраг народных дэпутатаў, у тым ліку, і мяне, выклікаюць на допыт. Мы абавязкова прыйдзем на гэты допыт адносна збіцця мірных дэманстрантаў ва Украіне», — сказаў ён на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве.
У Галоўным следчым упраўленні Генпракуратуры агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» пацвердзілі, што з панядзелка на допыт будуць выклікацца прадстаўнікі апазіцыі, якія прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях.
0
0
0
0
0
0