Кіроўцам, якія не паспелі змяніць шыны сваіх аўтамабіляў на зімовыя, ДАІ рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у сувязі з прагназаваным пагаршэннем умоў надвор'я.
Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Ганна Банадык.
У ДАІ расказалі, што, паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння вечарам чакаецца пагаршэнне надвор'я: дождж зменіцца мокрым снегам, магчымы завірухі, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра апусціцца да 2 градусаў марозу, заўтра раніцай да мінус 5 градусаў.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў, якія не паспелі змяніць шыны на зімовыя, устрымацца ад паездак.
Спецыялісты рэкамендуюць рабіць сезонную змену шын, калі тэмпература перастае падымацца вышэй за 7 градусаў цяпла. Зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду і снежнага накату.