«У бліжэйшы час мы вельмі сур'ёзна праверым на боегатоўнасць нашы Узброеныя сілы», — заявіў А. Лукашэнка журналістам у панядзелак, падводзячы вынікі свайго наведвання 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах.
Таксама Лукашэнка заклікаў не спяшацца з вывадам са складу ВПС самалётаў Су-27.
«Дапусцім, ці трэба нам Су-27 — вельмі магутны і дарагі самалёт. У нас іх два дзясяткі. Я выказаўся за тое, што нам трэба падумаць і захаваць гэтыя самалёты на нейкі, дапусцім, пагражальны перыяд, як бы гэта дорага ні было», — заявіў Лукашэнка.
«Гэта значыць, зыходзячы з досведу войнаў на арабскай дузе, нам не трэба спяшацца выводзіць з сістэмы абароны нашай дзяржавы нейкія віды тэхнікі».
0
0
0
0
0
0