У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава «Сучасны японскі дызайн», на якой можна ўбачыць цікавосткі прамысловага дызайну Японіі апошніх дзесяцігоддзяў.
Рэчы, прадстаўленыя на выставе, спалучаюць у сабе экалагічнасць, шматфункцыянальнасць і кампактнасць — якасці, прадыктаваныя стылем японскага жыцця.
Свяцільнік з губкі.
Модульны стылаж з перапрацаванага кардону, які можна адаптаваць пад свае патрэбы.
Вертыкальны душ, што крэпіцца на сцяну. Такая канструкцыя дазваляе прымаць душ седзячы і пры гэтым мыць адразу ўсё цела, што добра падыходзіць для старых людзей.
Электронная гітара ад кампаніі Yamaha.
Электрычная рысаварка.
Электронны робат-сабака Aibo.
Электраскутэр ад Yamaha. Побач з ім — празрысты паліцэйскі шчыт, распрацаваны для падаўлення беспарадкаў падчас Сусветнага чэмпіяната па футболе 2002 года.
Тэлефон INFOBAR 2.
Свяцільнік «Тофу» з плексігласу.
Наведвальнікі разглядаюць стэнд з партатыўнымі стужкавымі фотакамерамі.
Пластыкавая ваза. Яна выглядае як ліст пластыку, але пры напаўненні вадой набывае форму вазы.
Кардонныя насілкі. Танныя і зробленыя з перапрацаванага кардону, такія насілкі можна хутка і ў вялікай колькасці даставіць на месца надзвычайнага здарэння з вялікай колькасцю ахвяр.
На жаль, колькасць экспанатаў выставы невялікая і ім бракуе разгорнутага апісання гісторыі стварэння і прычын адметнасці.
Выстава «Сучасны японскі дызайн» будзе працаваць да 24 лістапада.