Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю агенцтву Reuters сказаў, што Расія можа перастаць адкрываць крэдытныя лініі Украіне, калі Кіеў падпіша дамову аб асацыяцыі з ЕС.

«Урэшце, калі ў іх такія прасунутыя адносіны з Еўрасаюзам, то хай і крэдытуюцца ў Брусэлі. Мне здаецца, гэта нармальна абсалютна, тут няма ніякай рэўнасці», — патлумачыў Мядзведзеў.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва, Брусэль гатовы даць Кіеву крэдыт памерам €610 млн, а таксама абмяркоўвае з Міжнародным валютным фондам (МВФ) магчымасць адкрыцця Украіне крэдытнай лініі stand-by, у тым выпадку, калі «краіна трапіць пад эканамічны ціск Расіі» па Выніках падпісання пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з ЕС.

Такія крэдыты МВФ выдзяляе краінам для пэўных мэтаў на аснове пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?