Іран запусціць у космас малпу, а не персідскага ката, перадае Press TV. З такой заявай выступіў намеснік кіраўніка Касмічнага агенцтва Ірана Хамід Фазелі.
Паводле яго слоў, запуск чарговы «капсулы жыцця» адбудзецца ўжо ў канцы кастрычніка.
«Усе падрыхтоўкі завершаныя, засталося дачакацца старту», - адзначыў ён.
Раней стала вядома, што новым іранскім касманаўтам можа стаць персідскі кот.
0
0
0
0
0
0