Church.by
Так, 30 кастрычніка, у прыходзе іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску будзе здзейснена чытанне акафіста перад іконай Святой Багародзіцы «Перад Раством і па Растве Дзева» — святыняй, вельмі шанаванай сталічным Клубам праваслаўных міліцыянераў.
Пра гэта паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.
На сумесную малітву запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 19:00.
2 лістапада плануецца правесці адкрыты сход Клуба праваслаўных міліцыянераў.
Аб’яднанне праваслаўных міліцыянераў вырасла з групы валанцёраў сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі. Сябры клюбу ездзяць па дзіцячых дамах і дамах састарэлых, куды прывозяць спартыўны інвентар, адзенне, цацкі і прысмакі. Яны таксама займаюцца духоўна-асветніцкай працай сярод калегаў.
Аб’яднанне створана ў рамках праграмы супрацоўніцтва МУС і БПЦ, падпісанай каля 10 гадоў таму.
Старшыня клуба Сяргей Ерахавец паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў клубе цяпер 15 міліцыянераў з розных гарадоў і службаў.
«Яны найперш з’яўляюцца праваслаўнымі хрысціянамі. Некаторыя служаць панамарамі ці завочна вучацца ў духоўнай семінарыі. Наш першы кірунак працы — несці слова Божае ў нашы шэрагі, бо духоўнасць там пакідае жадаць лепшага. Наш лозунг — вера без справы мёртвая»,— сказаў Сяргей Ерахавец.