У стартавым матчы чарговага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў Рызе латвійскім аднаклубнікам з лікам 1:2 (0:2, 0:0, 1:0).
У мінчукоў шайбу закінуў канадскі легіянер Джэйкаб Мікфлікер.
Цяпер «Дынама» тры гульні правядзе ў Мінску:
8 верасня супраць ЦСКА (пачатак а 17-й), 10 верасня — з браціслаўскім «Слованам», 12 верасня — з пражскім «Львом» (пачатак, а 19-й).
0
0
0
0
0
0