Фота 112.by.
У ноч на 5 верасня ў Гродне нецвярозы кіроўца трапіў у ДТЗ, уцякаючы ад супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.
Як паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці, віноўнікам аварыі стаў
Малады чалавек быў нецвярозы, ехаў без святла фар. Убачыўшы пробліскавыя маячкі на патрульным аўтамабілі ДАІ, ён рэзка павялічыў хуткасць і пачаў уцякаць.
Рухаючыся з боку вуліцы Вольгі Соламавай ў напрамку вуліцы Суворава, «Фольксваген» выскачыў за межы праезнай часткі. Спачатку ўдарыўся ў адзін слуп, аўто ад удару развярнула, прыкладна праз дзвесце метраў яно ўрэзалася ў другі слуп.
Паводле папярэдняй інфармацыі, віноўнік ДТЗ з сяброўкай ездзіў у
краму па піва. Быў не прышпілены рамянём бяспекі,
атрымаў цяжкія траўмы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Каб дастаць яго з салона, выратавальнікам давялося разрэзаць аўтамабіль.