У мінскім мікрараёне Каменная Горка плануецца пабудаваць мультыплекс.Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш.
Паводле яго слоў, «нас актыўна падтрымлівае адміністрацыя Фрунзенскага раёна ў пытанні пабудовы кінатэатра з чатырох ці пяці залаў у Каменнай Горцы на мяжы з Дамброўкай». Пры гэтым ён адзначыў, што ўчастак ад станцыі метро размешчаны «далекавата», але будзе стаянка.
«У сучасных перспектыўных раёнах, калі ёсць інфраструктура, то там кінатэатр можа быць», — лічыць Коктыш. Паводле яго меркавання, у Мінску будзе дастаткова пабудаваць чатыры падобныя кінатэатры.
Коктыш спадзяецца, што
будаўніцтва новага мультыплекса пачнецца ў 2014 годзе.Пры гэтым ён адзначыў, што кінатэатр «Беларусь» быў пабудаваны за адзін год і восем месяцаў. «Ніхто нам даўжэй будаваць не дазволіць», — падкрэсліў ён.
Коктыш таксама адзначыў, што
ў перспектыве запланавана будаўніцтва новага кінатэатра «Авангард»,Пакуль запланавана ў лістападзе ўстанавіць у ім лічбавы кінапраектар.рэканструкцыя-рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога». Рэканструкцыя кінатэатра «Масква» адкладаецца, бо не знойдзены варыянт пераносу з гэтага будынкатэатра-студыі кінаакцёра.
Усяго ў Мінску цяпер працуюць 24 кіназалы.
0
0
0
0
0
0