Няшчасны выпадак здарыўся ўвечары 27 жніўня на вуліцы Жылуновіча, паведамляе сайт МНС.
Жанчына 1984 года нараджэння вярталася з працы і ўпала ў адкрыты каналізацыйны калодзеж глыбінёй 10 метраў.
Вызвалялі жанчыну пры дапамозе альпінісцкага рыштунку супрацоўнікі МНС. З папярэднім дыягназам лёгкая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх ног яе даставілі ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0