Гендырэктара ААТ «Уралкалій» і старшыню назіральнай рады ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Уладзіслава Баўмгертнера супрацоўнікі Следчага камітэта і КДБ Беларусі затрымалі каля 14 гадзін, калі пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам ён павінен быў вылецець з аэрапорта Мінска ў Маскву.

У Беларусь Баўмгертнер прыляцеў у панядзелак раніцай без вялікай дэлегацыі. Сустрэча была прызначаная прыкладна на 11 гадзін.

Гутарка, па словах крыніцы «Коммерсанта», знаёмага з ходам сустрэчы, доўжылася каля гадзіны і «была далёкая ад канструктыўнай». «Па сутнасці, гэта быў маналог прэм’ера, які абвінавачваў асабіста Уладзіслава Баўмгертнера і „Уралкалій“ у тым, што яны руйнуюць Саюзную дзяржаву», —
сказаў суразмоўца «Коммерсанта». Але, запэўніў ён, ні пра якія крымінальныя абвінавачанні размова не ішла. Адразу пасля сустрэчы топ-менеджар накіраваўся ў аэрапорт для вылету ў Маскву.

Па словах суразмоўцы «Коммерсанта»,

пры праходжанні надгляду Уладзіславу Баўмгертнеру паведамілі, што патрэбная дадатковая праверка, «бо ён можа правозіць з сабой наркотыкі». Адразу пасля гэтага топ-мэнэджара затрымалі і павезлі ў СІЗА.
«Відавочна, што Міхаіл Мясніковіч быў у курсе, сустрэча з ім выкарыстоўвалася як заманка», — упэўнены суразмоўца «Коммерсанта», адзначаючы, што «санкцыянаваць такія дзеянні мог толькі адзін чалавек — прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка». А 15-й следчы камітэт краіны афіцыйна абвясціў аб затрыманні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?