Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чыста футбольны стадыён на 40 тысяч месцаў па сучасным праекце можа быць размешчаны ў раёне цяперашняй мінскай арэны «Трактар».Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў 15 жніўня на нарадзе аб праблемах БФСТ «Дынама» і шляхах іх вырашэння.
Аляксандр Лукашэнка таксама закрануў тэму рэканструкцыі стадыёна «Дынама». «У цэнтры горада з улікам транспартнай лагістыкі і размяшчэння дзіцячых спартыўных школ футбольны стадыён не зусім дарэчны.
Там мы прывядзем арэну ў парадак і створым добры лёгкаатлетычны комплекс з магчымасцю прымаць розныя спаборніцтвы, у тым ліку і футбольныя.А ўжо далей ад цэнтра, каля МКАД ці ў раёне стадыёна «Трактар» нанова збудуем чыста футбольную арэну на 40 тысяч месцаў па стандартах УЕФА», — адзначыў ён.
0
0
0
0
0
0