Касацыйная скарга Андрэя Гайдукова будзе разгледжана ў Вярхоўным судзе 27 жніўня. Разгляд пачнецца ў 9.30.
Гайдукоў быў асуджаны 1 ліпеня па ч. 1 арт. 14 і арт. 356-1 Крымінальнага кодэкса (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльная службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы). Віцебскі абласны суд пад старшынствам Галіны Урбановіч прыгаварыў яго да паўтара года пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0