У ДАІ падкрэслілі, што бяспекай дзяцей на дарогах павінны быць занепакоеныя ўсе дарослыя. Такая мера неабходная, бо дзеці могуць быць няўважлівыя на дарозе, бесклапотныя.

Легкадумнасць стала прычынай аварыі па вул. 40 гадоў Кастрычніка ў Жодзіне, дзе 10 жніўня каля 21.20 пад колы «Сітраена» трапіў 7-гадовы веласіпедыст. Хлопчык атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Каб пазбегнуць паўтарэння такіх сітуацый, у ДАІ настойліва заклікаюць бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду падчас паездкі на ровары, а таксама нагадваюць, што па дарогах агульнага карыстання рух веласіпедыстаў дазваляецца з 14-гадовага ўзросту і толькі пры выкананні элементарных патрабаванняў правілаў дарожнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?