Вадзім Пракоп'еў. Скрын эфіру «Обычного утра»

Вадзім Пракоп'еў. Скрын эфіру «Обычного утра»

Пракоп'еў лічыць, што Каардынацыйная рада трэба, каб перадолець пракляцце Міхаіла Падаляка. Ён кажа, што аднойчы пачуў ад яго, што беларускія дэмакратычныя сілы не змаглі прадэманстраваць ні арганізацыйнага, ні інтэлектуальнага патэнцыялу.

«Рэдкі выпадак, калі я з Міхаілам Падаляком згодны», — каментуе Пракоп'еў.

Ён сабраўся ў КР, каб паспрабаваць «пераадолець дэфіцыт арганізацыйнага і інтэлектуальнага патэнцыялу».

Але чым займацца радзе, якая не мае рэальнай улады? Пракоп'еў кажа, што не трэба называць яе протапарламентам, бо самае дурное, што можа зрабіць — прымаць законы

У яго бачанні, апроч пераадолення праклёну Падаляка, КР «у адным пакоі збірае прадстаўнікоў розных поглядаў і ідэалогій у спадзеве, што яны без панажоўшчыны выпрацуюць агульнае меркаванне па ключавых пытаннях беларускага парадку дня».

«Не трэба баяцца слова «гаварыльна». Менавіта прагаворваючы гэтыя думкі і дасягаючы ў рыторыцы кампрамісу, мы можам некуды зрушыць наш застой», — мяркуе Пракоп'еў.

КР у яго разуменні — гэта гаечны ключ, якім можна падкруціць лідарства ў дэмсілах.

«Нам патрэбная моцная, уплывовая, пажадана багатая дыяспара. Нам трэба не горш, чым у яўрэяў, нам трэба не горш, чым у армян. У нас гэта можа атрымацца», — дадае ён. 

Пракоп'еў кажа, што дыяспара павінны стать АПГ — арганізаванай палітычнай групоўкай

Яшчэ адной задачай КР ён бачыць масава вярнуць беларусаў у палітыку

«Беларусы ўнутры краіны не чакаюць ад нас вызваленчага паходу заўтра. Але чаго яны чакаюць — што за мяжой, на волі мы зробім вельмі моцны тыл, зможам арганізавацца і што за гэты палітычны будынак альтэрнатывы — дзе б ён ні быў, у Варшаве ці Мадагаскары — было не сорамна. Запыт беларусаў знутры — каб мы тут згрупаваліся і выглядалі прыстойна».

Пра беларусаў унутры краіны Пракоп'еў разважае: «Там не здарыўся стакгольмскі сіндром, і грамадства ў прынцыпе здаровае. І яно моцна адрозніваецца ад расійскага. І ў гэтым ёсць каласальная надзея і мудрасць беларусаў, якія там засталіся».

Чытайце таксама:

Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў запісалі супольны навагодні зварот

Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў ЗША

Вадзіма Пракоп'ева зноў асудзілі на 25 гадоў

Клас
27
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4