Вольга Калацкая ў 2021 годзе. Фота: Наша Ніва

Вольга Калацкая ў 2021 годзе. Фота: Наша Ніва

Як стала вядома «Нашай Ніве», перакладчыца Вольга Калацкая знаходзіцца на волі. 

Некалькі дзён таму ў розных медыя з'явілася інфармацыя, што яна была затрыманая, а дома ў яе прайшоў ператрус.

Калацкая ўжо была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што дала поўху супрацоўніку тэлеканала СТБ Рыгору Азаронку.

Нягледзячы на тое, што Азаронак не меў прэтэнзій да Калацкай, 24 сакавіка 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна ёй прысудзілі два гады хатняй хіміі.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6