У аўторак літоўскія парламентарыі пачалі разглядаць прапанову абмежаваць колькасць паездак на радзіму беларусаў Літвы. Праект прадугледжвае, што грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства ў Літве, могуць вяртацца ў Беларусь не часцей, чым раз на тры месяцы. 

Аднак большасць парламентарыяў такую ​​прапанову не падтрымала.

За пазбаўленне часовага віду на жыхарства ў Літве тых беларусаў, якія выязджаюць у Беларусь часцей за адзін раз на год, прагаласавалі 20 членаў Сейма, супраць былі 47, устрымаліся 45 дэпутатаў.

За прапанову дазволіць адну паездку на тры месяцы выказаўся 41 член Сейма, супраць — 37, устрымаліся 39 дэпутатаў Сейма.

З прапановаю дазволіць беларусам з літоўскім дазволам на жыхарства ездзіць на радзіму не часцей за адзін раз на тры месяцы выступіў Камітэт па нацбяспецы Сейма Літвы.

Чытайце таксама:

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0