Антон Сімутаў. Фота: radarbali.jawapos.com

Антон Сімутаў. Фота: radarbali.jawapos.com

Беларуска заявіла, што яе «трымалі ў палоне, пагражалі і здзекаваліся, а затым згвалтавалі». Паліцыя вядзе расследаванне. Акрамя згвалтавання, расейца падазраюць і ў падпале вілы, учыненым 23 красавіка ў вёсцы Чамагі.

Яго затрымалі на наступны дзень, 24 красавіка, і адправілі на псіхіятрычную экспертызу, паколькі мужчына даваў паліцыі бязладныя адказы і «паводзіў сябе як вар'ят». 26 красавіка ён збег з бальніцы, голымі рукамі пагнуўшы краты на вокнах. Яго паўторна затрымалі ўвечары 28 красавіка на віле, дзе ён хаваўся.

Расеец прызнаўся, што ён прыкідваўся вар'ятам, каб пазбегнуць пакарання, і пакінуў бальніцу, каб з'ехаць у Расію.

Антон Сімутаў — заснавальнік сеткі кальянных «Ферамон» у Санкт-Пецярбургу. Як піша BAZA, на Балі ён арганізаваў «нешта накшталт секты, дзе лічыцца напаўбогам і альфа-самцом». 

Чытайце таксама:

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Суд у Нью-Ёрку адмяніў прысуд Харві Вайнштэйну, якога абвінавачвалі ў згвалтаванні

Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
9
label.reaction.smile
15
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
57