Дар'я Хмяльніцкая

Дар'я Хмяльніцкая

Такі статус атрымалі Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Артур Роліч, Віталь Чопік, настаўніца 23-й гімназіі Дар’я Хмяльніцкая, гулец у «Што? Дзе? Калі) Фёдар Шведаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Зараз праваабаронцамі «Вясны» лічацца палітвязнямі 1395 чалавек, праект Dissidentby.com лічаць палітвязнямі 1566 чалавек.

Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Маладзенькай беларускамоўнай настаўніцы пагражае да 10 гадоў турмы за падтрымку Украіны і ўдзел у пратэстах

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0