Вацлаў Арэшка. Фота: «Новы час»

Вацлаў Арэшка. Фота: «Новы час»

Радыё Свабода звязалася са сваячкай 69-гадовага Вацлава Арэшкі, якая цяпер жыве за мяжой. Жанчына ўспомніла падзеі двухгадовай даўнасці і расказала пра стан здароўя Вацлава Арэшкі.

«Была на працы і там у нейкім чаце прачытала, што лідары прафсаюзнага руху перасталі выходзіць на сувязь. Адразу набрала нумар тэлефона — сапраўды нічога. І звестак ніякіх, думай што хочаш. Раптам уначы званок з турмы КДБ: Вацлаў просіць лекі. А потым, як ва ўсіх. Год на «Валадарцы» да суда, марная спроба апэляцыі і вось ужо амаль два гады ў калоніі. Апошнія чатыры месяцы ён у «Ваўчыных норах» у Івацэвіцкім раёне», — расказала яна.

Паводле яе слоў, ягоная асноўная праблема са здароўем — дрэнны зрок на абодва вокі.

«Бачыць усяго на 5% ад нармальнага, і зрок пагаршаецца. Увогуле здароўе ў параўнаньні з тым, што было ў СІЗА, усё горшае. Дадаліся новыя хваробы, але я не хацела б пра іх расказваць, бо ён ня хоча», — сказала суразмоўца.

Паводле яе, родныя штомесяц дасылаюць Арэшку каляжы з фатаздымкаў, чым падтрымліваюць яго маральна. Два разы на год Вацлаву дазволена атрымаць бандэроль, чым сваякі палітвязьня таксама карыстаюцца.

«Адзіны плюс, што там добрае лясное паветра. Так і піша, што дыхаць можа нармальна. На працу ён ня ходзіць, бо пэнсіянэр. Большасьць часу знаходзіцца ў атрадзе. На харчаваньне не наракае, на медыцынскую дапамогу таксама. Мяркую, у папярэдняй калоніі трапляў у ШІЗА, тут, здаецца, такога няма. Сувязь з ім ёсць. Ведаем, што вельмі сумуе па доме, па сваяках, просіць слаць болей здымкаў з нашага жыцця», — расказала сваячка Вацлава Арэшкі.

Вацлаву Арэшку 69 гадоў. Актывіст асуджаны на 8 гадоў зняволення, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Ад розных хвароб у зняволенні пакутуюць і іншыя лідары прафсаюзу РЭП. 66-гадовы Генадзь Фядыніч хварэе на цукровы дыябет і мае праблемы з сэрцам.

Васіль Бераснёў, якому 73 гады, пакутуе ад боляў у адзінай нырцы (другую яму выдалілі яшчэ да зняволення).

Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснёў асуджаныя на 9 гадоў зняволення кожны. 

Чытайце таксама:

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

«Нырку не перасадзілі». 73-гадовага палітвязня Васіля Бераснева вярнулі ў калонію

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
17