Фота: Sotavision

Фота: Sotavision

Яе абвінавачваюць у публічных закліках да ажыццяўлення дзейнасці, накіраванай супраць бяспекі дзяржавы. Па гэтым артыкуле можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі, піша «Медыязона».

Пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну Гейслер заснавала валанцёрскую арганізацыю «Армія красунь», якая дапамагала ўкраінскім уцекачам. У маі 2023 года яна з'ехала з Расіі з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

Як яна зноў аказалася ў Белгарадзе — невядома. Выданне «Пепел» мяркуе, што яна магла прыехаць, каб дапамагчы вярнуць ва Украіну сабак, вывезеных з гадавальніка ва ўкраінскім Мелітопалі, які знаходзіцца пад кантролем Расіі.

Надзея Расінская (Надзін Гейслер). Фота: Медыязона

Надзея Расінская (Надзін Гейслер). Фота: Медыязона

Па версіі следства, у жніўні 2023 Гейслер апублікавала ў інстаграме інфармацыю аб зборы гуманітарнай дапамогі для УСУ. Сама яна пры гэтым адмаўляе, што акаўнт, дзе была размешчана аб'ява, належыць ёй.

Напярэдадні паведамлялася таксама пра затрыманне сястры Гейслер, актывісткі Алены Ягоравай. У пятніцу стала вядома, што затрыманы былі таксама яе маці і брат. Усіх іх пасля адпусцілі, пакінуўшы ў статусе сведак, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13